Пра пачатак Дзён беларускага кіно ў Валгаградскай вобласці Расійскай Федэраціі паведамілі ў тэлеграм-канале Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Усяго да 28 сакавіка запланавана 24 сеансы на шасці пляцоўках. «Расійскаму гледачу будуць прадстаўлены ігравыя і анімацыйныя фільмы», — адзначаецца ў паведамленні, хоць у праграме ёсць і дакументальныя карціны.
Так, на Днях беларускага кіно ў Расіі пакажуць: «Жыццё пасля жыцця» Дзмітрыя Астрахана, альманах «Вайна. Застацца чалавекам» у рэжысуры розных аўтараў, «Падрыў» Івана Паўлава, «Цемра звонку» Анастасіі Мірашнічэнка, анімацыйныя карціны «Сон у зімнюю ноч» Алены Пяткевіч, «Зоркі сёмага неба» Алены Туравай, «Тошка і яго сябры» Аляксандра Ленкіна, «Чароўная кніга» Таццяны Кубліцкай ды іншыя стужкі.
Як адзначыла БелТА, падчас сустрэчы міністра культуры Беларусі Анатоля Маркевіча і намесніка міністра культуры Расіі Алы Манілавай раней таксама было прынята рашэнне аб правядзенні ў Беларусі Дзён расійскага кіно, Дзён духоўнай культуры Расіі і іншых мерапрыемстваў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: