У Тэль-Авіве пакажуць спектакль па п’есе беларускага драматурга Марыі Бяльковіч

Культура
Фрагмент афішы спектакля «Любое месца, дзе засталіся сляды».

1 і 2 мая ў Тэль-Авіве ў тэатры «Маленькі» адбудзецца прэм’ера спектакля па п’есе драматурга з Мінска Марыі Бяльковіч.

П’еса беларускай аўтаркі «Любое месца, дзе засталіся сляды» — пра гарачыя кропкі мінулага, сучаснасці і будучыні.

Гэта адзінаццаць кароткіх карцін — палімпсест нядаўніх гісторый, якія здарыліся на тэрыторыі Беларусі і Украіны.

Сюжэт п’есы пабудаваны на выратаванні галоўнай гераіні, а настойлівае жаданне яе ратавальнікаў бачыць у ёй не чалавека, а ахвяру, якая сведчыць аб жудасных падзеях, выяўляюць межы чалавечай свядомасці.

П’еса напісаная на чатырох мовах (руская, беларуская, украінская, іўрыт).

П’еса «Любое месца, дзе засталіся сляды» ўвайшла ў шорт-ліст драматургічнай прэміі РТБД “ІІ Дзея”, у шорт-ліст міжнароднай незалежнай драматургічнай прэміі “Любімаўка-2022”, у спіс рэкамендаваных да пастаноўкі паводле драматургічнай прэміі г. Быдгашч “Аўрора-2022”, у шорт-ліст драматургічнай прэміі “Рэмарка-2022”.

  • Драматург — Марыя Бяльковіч
  • Рэжысёр — Яўгенія Натанава
  • Мастак — Сафія Матвеева
  • Медыямастак — Ілля Гальсман
  • Кампазітар — Яўгенія Натанава

Квіткі можна набыць тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: