У сталіцы Азербайджана прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва «Рускі дом» пачало вызваляць памяшканне, якое займала

Культура
Дэмантаж шыльды «Рускага дома» ў Баку. Скрын відэа.

Учора ў Баку дэмантавалі шыльду «Рускага дома» — праекта «мяккай сілы» Крамля па распаўсюджанні рускай культуры. У гэты ж дзень «Рускі дом» прыпыніў працу па патрабаванні МЗС Азербайджана. Сёння прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва пачало вызваляць памяшканне.

«У сувязі з патрабаваннем Міністэрства замежных спраў Азербайджанскай Рэспублікі прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва — «Рускі дом» у Баку прадпрымае меры па прыпыненні сваёй дзейнасці», — паведаміў сёння телеграм канал «Рускага дома».

6 лютага Азербайджан накіраваў Расеі ноту з патрабаваннем спыніць дзейнасць «Рускага дома» ў Баку, спасылаючыся на адсутнасць у яго юрыдычнай рэгістрацыі і сур’ёзныя парушэнні мясцовага заканадаўства. Кіраўнік Рассупрацоўніцтва Яўген Прымакоў пацвердзіў атрыманне ноты і адзначыў, што расійскі бок неаднаразова звяртаўся да азербайджанскіх уладаў з просьбай аб садзейнічанні ў рэгістрацыі, але безвынікова.

У сталіцы Азербайджана прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва «Рускі дом» пачало вызваляць памяшканне, якое займала

У сталіцы Азербайджана прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва «Рускі дом» пачало вызваляць памяшканне, якое займала
Будынак, які займаў «Рускі дом» у Баку, да і пасля высялення.

Па ўсёй верагоднасці размова ідзе пра прыпыненне дзейнасці Рассупрацоўніцтва на тэрыторыі Азербайджана. Паведамленні пра гэта апублікавалі медыя гэтай краіны.

Раней, на фоне збіцця РФ 25 снежня 2024 года самалёта Azerbaijan Airlines у Казахстане, улады Азербайджана зрабілі больш жорсткімі міграцыйныя правілы для расіян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Расіі. А азербайджанскі тэлеканал Baku TV выпусціў рэпартаж, у якім абвінаваціў «Рускі дом» у Баку ў шпіёнскай дзейнасці супраць Азербайджана пад выглядам гуманітарнай працы. У сюжэце таксама гаварылася, што расійскі культурны цэнтр спрыяе міжэтнічнай варожасці і дзейнічае як цэнтр разведвальнай дзейнасці. МЗС Азербайджана заявіў, што рэпартаж Baku TV не з’яўляецца афіцыйнай пазіцыяй краіны, аднак каментары пад рэпартажам цалкам ухвальныя, а дзеянні ўладаў — лагічныя.

Нагадаем, што ва Украіне ў дачыненні да Рассупрацоўніцтва яшчэ з 2021 года існуе забарона дзейнасці філіялаў і прадстаўніцтваў, а пасля ўварвання Расіі ва Украіну Рассупрацоўніцтва знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўразвязу і іншых краін.

На днях Францыя замарозіла рахункі культурнага цэнтра «Рускі дом» у Парыжы, фактычна блакуючы яго дзейнасць. Масква лічыць гэта закрыццё парушэннем двухбаковых пагадненняў.

У канцы 2024 года Рыжская дума выселіла з займанага памяшкання Таварыства рускай культуры Латвіі. Дэпартамент маёмасці Рыжскай думы прыняў рашэнне спыніць дамову аб бязвыплатным карыстанні памяшканнем з Таварыствам рускай культуры Латвіі з 31 снежня 2024 года. Арганізацыю высяляюць з памяшкання без прадастаўлення альтэрнатыўнага варыянту.

Цэнтр рускай культуры ў Таліне таксама можа спыніць існаванне як самастойная ўстанова. Гарадскія ўлады хочуць зрабіць яго філіялам «Катла культуры» – кластара, куды будзе ўліты цэлы шэраг культурных устаноў.

Насуперак гэтым зразумелым імкненням пазбавіцца ад «Рускіх дамоў» як праваднікоў «мяккай сілы» Крамля, у Беларусі працуюць чатыры такія дамы — у Мінску, Брэсце, Гомелі і Гродне. З апошніх актыўнасцей: пры «Рускім доме» ў Гомелі быў створаны Маладзёжны савет, які ў студзені правёў першае паседжанне. Ён аб’ядноўвае гомельскую моладзь, якая праяўляе актыўнасць у розных сферах. Свае ячэйкі маладзёжны савет пры гомельскім Рускім доме ўжо мае на заводзе «Цэнтраліт» і Гомельскім каледжы дызайну. Пры ўсіх буйных прамысловых прадпрыемствах Гомеля створаны свае «саветы моладзі завода», уцягнуць іх у сваю арбіту і ставіць задачай філіял Рассупрацоўніцтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости