У Сопаце пройдзе Mara Fest

Главное
Фота: marafest.

2 верасня адбудзецца мультыкультурны музычны дабрачынны Mara Fest у польскім Сопаце.

У ім прымуць удзел артысты з Польшчы, Украіны і Беларусі: Sarsa, Brodka, Іван Дорн, Ляпiс Трубецкой, Navi Band, Intelligency.

Цягам фестывалю адбудуцца сустрэчы з папулярнымі блогерамі і інфлюэнсерамі. Будуць працаваць актыўныя зоны для дзяцей, спартыўныя і лагічныя гульні, стэнды майстроў. Таксама будзе зона ежы і напояў.

Адной з асноўных мэт Mara Fest 2023 з’яўляецца падтрымка жыхароў Украіны. Таму частка прыбытку ад мерапрыемства будзе пераведзена на рахунак дабрачыннай арганізацыі Фонд «Маша», якая дапамагае пацярпелым маці і дзецям з Украіны.

Фонд «Маша» — грамадская арганізацыя, створаная ў 2020 годзе для процідзеяння ўсім відам гвалту. З пачатку ўварвання Расіі ва Украіну фонд дапамагае жанчынам і дзецям, якія пацярпелі ад вайны, пераадолець псіхалагічныя наступствы ваенных траўмаў.

У абмежаванай колькасці будуць даступныя білеты-кемпінгі коштам 100 злотых (пры ўмове пакупкі 2 білетаў на фестываль, кемпінг знаходзіцца ў маляўнічым месцы каля самага мора ў Сопаце).

Усе квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: