«У слоўніку сэрца майго вы не знойдзеце гвалту»: у спявачкі Сhornabrova выйшаў дэбютны альбом

Культура
Паліна Дабравольская. Фота: Аляксандра Канончанка.

Актрыса, рэжысёрка, музыкант і спявачка Паліна Дабравольская выпусціла дэбютны альбом «Слова». Зборнік, які складаецца з васьмі кампазіцый, — гэта шчырая і эмацыйная рэфлексія на падзеі, якія адбыліся ў Беларусі за апошнія два гады.

У альбоме чутно слова — невыпадкова музыкант супрацоўнічала з сучаснымі беларускімі паэтамі — Алесем Плотка, Ганнай Якута, Уладзімірам Някляевым ды іншымі аўтарамі, — і яе выказванне набывае мастацкую моц. Аднак не варта недаацэньваць у зборніку музычны складнік: электронныя тэмы, якія развівае Паліна, цікавыя і нетрывіяльныя. У «Слове» адчуваецца жарсць, гнеў і боль.

Я гэта ўсё раблю ад сэрца, — анансавала выхад альбома Паліна Дабравольская ў сваім фейсбуку. — Таму так балюча там бывае. І, канешне, не для сябе. Усё заўсёды для гледача/слухача/як хочаце. Усё для вас.

Таму я буду вельмі шчаслівая, калі вы заслухаеце мае Словы.

Таму я буду вельмі ўдзячная, калі вы мне потым напішаце, што ў вас трапіла.

Таму я буду вельмі радая, калі вы распавядзеце сваім сябрам пра тое, што вам спадабалася.

"У слоўніку сэрца майго вы не знойдзеце гвалту": у спявачкі Сhornabrova выйшаў дэбютны альбом
Вокладка альбома «Слова».

Беларуская музыкант, актрыса і рэжысёрка з’ехала за мяжу ў гэтым годзе. Дзяўчына была вымушана пакінуць Беларусь з-за палітычнай абстаноўкі.

Часам нараджэння музычнага праекта Сhornabrova можна лічыць чэрвень 2021-га.

Цалкам слухаць альбом можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: