Дэпартамент адукацыі Швецыі адказаў на запыт беларусаў наконт навучэння беларускай мовы ў шведскіх школах — так званае права на адукацыю на роднай мове. Цяпер беларускую мову можна вывучаць у камуне (муніцыпалітэце), нават калі жадаючых на ўсю школу будзе толькі 5 чалавек.
Навіной пра змены ў стаўленні да патрабаванняў у навучанні падзяліліся ў сацсетках «Беларусы Швецыі».
«Каб атрымаць навучальныя гадзіны, трэба запоўніць заяўку і даслаць яе ў школу, дзе навучаецца/будзе навучацца ваша дзіця, — удакладняецца ў паведамленні. — Кожную заяўку школы рэгіструюць у дэпартаменце адукацыі. Як толькі заяўкі трапяць у інстытуцыю, запусціцца працэс рэкрутацыі настаўніка і каардынацыя паміж камунамі», — адзначаецца ў навіне.
Каб паспець атрымаць навучальныя гадзіны ў восеньскай чвэрці 2023 года, заяўкі трэба падаваць сёння, падкрэсліваюць беларускія актывісты.
У сацсетках даюцца спасылкі на тры камуны, дзе можна падаваць заяўкі — гэта тут, тут і тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram