У сеціве з’явіліся песня і кліп, прысвечаныя беларуске Лізе і #хопіцьгвалціць. Аўтарка музыкі — спявачка AnaMova

Песня «Rite of Passage» нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуска Ліза. Беларуску-польскую артыстку AnaMova моцна кранула гісторыя дзяўчыны. «Гэтая песня — пасланьне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы», — кажа спявачка. Зараз у кампазіцыі з’явіўся кліп, які стварыў арт-калектыў Heartbreaking Performance.

З’яўляючыся актывісткай, AnaMova стварае музыку пра тое, што баліць у грамадстве:

«Гэтая песня нарадзілася ў той дзень, калі ў Варшаве была згвалтавана беларуская дзяўчына. Праз некалькі дзён яна памерла ў бальніцы. Супольнасць эмігрантаў і людзі, якія змагаюцца за правы жанчын, былі шакаваныя і аплаквалі яе, адбыўся вялікі марш у цэнтры Варшавы. Гэтае жудаснае злачынства справакавала ў асяроддзі беларусаў шмат успамінаў пра падобны досвед; жанчыны пачалі распавядаць свае гісторыі, у беларускай супольнасьці прачнуўся рух, падобны на #metoo, які грымеў некалькі гадоў таму.

Гэтая песня — пасланне нашаму свету, дзе жанчыны знаходзяцца ў пастаяннай небяспецы. Нападаючы на жанчыну, злачынец пазбаўляе яе ня толькі права на жыццё ці права на аўтаномію цела, але і права, напрыклад, патэлефанаваць маме ці з’есці ў апошні раз любімую страву.

Права жанчыны пражыць свае апошнія дні ведаючы, што гэтыя дні — апошнія…».

«Спадзяемся, што твор будзе сугучны з усімі, каго крануў хэштэг #хопіцьгвалціць», — адзначаюць стваральнікі кліпа.

У здымках відэа прымалі ўдзел беларускія і польскія акторы і актывісты: Ганна Мацкевіч, Максім Стасевіч, Андрэй Новік, Аксель Новік, Гена Буракоўскі, Аляксей Януковіч.  Рэжысёр — Ганна Мацкевіч (Ana Mackiewicz).

AnaMova нарадзілася ў Менску, з 2016 вядзе творцую дзейнасць у Польшчы. Пачаўшы свой артыстычны шлях як рок-музыка, спявачка працягнула кар’еру ў галіне оперы. У апошні час поўнасцю засяродзілася на ўласных творах. Яе ўнікальны стыль спалучае рок, класіку, фольк і музыку кіно.

Арт-калектыў Heartbreaking Performance (HbP) вядомы як стваральнік праектаў: кіна-анталогіі «Менск 2020-2021», выставы і фотаальбома «Я хачу дадому», кросс-медыальнага спектаклю «Споведзь» ды іншых ініцыятываў.

Глядзець кліп можна тут.

Слухаць сінг — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!