Пранікнёная песня Лявона Вольскага «Куды і калі» з альбома «Эмігранты» атрымала сваё візуальнае ўвасабленне. Аўтарам ідэі і рэжысёрам новага відэа, у якім выкарыстоўваюцца архіўныя здымкі 1990-х, выступіў Уладзімір Максімкаў.
«У гэтым відэа мы наматлялі шмат кілямэтраў, зьмянілі шмат лякацыяў і нават перамяшчаліся ў часе, — распавёў пра кліп Лявон Вольскі. — І — 1990-я, 2000-я, 2020-ты – увесь гэты час мы ідзем да свабоды.
Наш шлях няпросты, і на ім шмат каго параскідала па ўсім сьвеце. Але мы абавязкова вернемся. Вось толькі куды і калі?».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram