Пра куратарскую платформу для арт-суполкі з курсамі, інтэрв’ю і адукацыяй распавёў CityDog.
Платформа прапануе арыгінальныя курсы, лекцыі, гіды, а таксама інтэрв’ю, тэксты і мастацкія праекты. Maramora супрацоўнічае з экспертамі з усяго свету і запрашае да ўдзелу дзеячаў мастацтва і культуры.
Каманда збірае і адбірае кантэнт, які дэманструе пераўтваральны патэнцыял мастацтва і мастацкай адукацыі.
На платформе будзе магчымасць прапанаваць для публікацыі аўтарскія тэксты на любой мове (беларуская, англійская) па тэмах дызайн, архітэктура, візуальнае мастацтва, арт-менеджмент і іншыя. Таксама аўтарскія курсы або адукацыйныя матэрыялы (лекцыя) па тэмах, што тычацца мастацтва, крэатыўнага бізнесу.
Таксама ёсць праграма супрацоўніцтва з крэатыўнымі камандамі, арт-галерэямі, дыджытал-агенцтвамі, медыя, барамі і г. д.
Сярод праектаў будуць практыкі мастакоў, якія супрацьстаяць цэнзуры, курс аб сучасным мастацтве, які дазволіць людзям ствараць мастацкія працы ў гэтай рэчаіснасці, праекты, якія даследуюць асабістыя межы, досвед бізнесаў, якія актыўна падтрымліваюць і фарміруюць арт-суполку ў розных краінах.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: