«Інклюзіўная канапка» — такую назву мае новы тэлеграм-канал, прысвечаны інклюзіі ў самым шырокім сэнсе. Праект створаны беларускай моладзевай арганізацыяй «ІншыЯ», скразныя каштоўнасці якой — правы чалавека, інклюзія, гендарная роўнасць і экапрыязнасць. «Калі вам блізкія каштоўнасці ўзаемапавагі, роўнасці і недыскрымінацыі — будзе дакладна цікава!» — анансуюць новую крыніцу стваральнікі праекта.
Якога дакладна кантэнту чакаць? — распавядаецца болей у тэлеграм-канале. Так, у «Інклюзіўнай канапцы» можна будзе знайсці:
- артыкулы і нататкі пра тое, з якімі праблемамі сутыкаюцца людзі розных ідэнтычнасцяў і з розным досведам;
- інфармацыю пра ініцыятывы, якія змагаюцца за правы самых розных людзей і дапамагаюць іншым;
- парады і інструкцыі пра тое, як падтрымліваць людзей, што сутыкаюцца з дыскрымінацыяй, і змяняць свет да лепшага;
- анонсы культурных, забаўляльных і адукацыйных івэнтаў, звязаных з інклюзіяй і правамі ўразлівых груп;
- гісторыі людзей з розным досведам, праблемамі і складанасцямі.
«Мы верым, што інфармаваныя людзі здольныя рабіць больш асэнсаваны выбар у сваім жыцці і змяняць асяроддзе да лепшага. А яшчэ ў гэтым канале вы сустрэнеце аднадумцаў і зможаце пастасавацца з людзьмі, якія падзяляюць вашыя погляды і каштоўнасці», — падкрэсліваюць «ІншыЯ».
Падпісацца на канал можна тут.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: