Пасля года стараннага планавання, неабходных дакументаў і вырабу, на Старамесцкай плошчы ў Празе адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар першадрукара Францішка Скарыны (1470-1522), паведамляе амбасада Літвы ў Чэхіі.
Памятны знак, аўтарам якога з’яўляецца чэшскі мастак Іржы Альтман, выкананы з бронзы і размешчыны на бруку. Зроблены ён люстэркава, то-бок з дапамогай фарбы можна надрукаваць на паперы гравюру са знакам Скарыны.
Знак размешчыны на месцы друкарні Севярына, самага вядомага выдаўца таго часу.
Паводле адной з версіяў, Францішак Скарына арандаваў у яго друкарню, у якой у 1517 годзе выдаў першую друкаваную кнігу.
Будынак быў разбураны ў XVII стагоддзі.
Мемарыяльная дошка з’явілася дзякуючы сумеснай працы Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі, амбасады Літвы ў Чэхіі і Польскага інстытута ў Празе.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram