6 студзеня ў легендарным пражскім рокавым клубе «007» на Страгаве адбудзецца калядны канцэрт гурта “VOLSKI”.
Выступленне пройдзе ў акустычным складзе.
У імпрэзе таксама возьмуць удзел музыкі Аляксандр Ясінскі і Алесь Плотка.
Пачатак — а 20.00.
«Прыходзьце, будзе ўтульна, узрушальна, магутна! Да сустрэчы ў “Сэдмічцэ”!», — запрашае наведаць імпрэзу арганізатар канцэрту арт-менеджар Дзяніс Ламейка.
Klub 007 Strahov — адзін са старэйшых клубаў Чэхіі, гісторыя якога пачынаецца з 1969 года. «Гэта быў адзін з самых свабодных клубаў у Празе, галоўным чынам з-за людзей, якія збіраліся там і хацелі больш прагрэсіўнай музыкі», — адзначае музычны публіцыст Іржы Чорны. Спецыялізацыя «сямёркі» да гэтай пары — Hard Core, Punk, Rock, Ska, Indie, Noise, Hip Ho, Psychobilly, ды іншыя жанры.
Лявон Вольскі рыхтуе святочную праграму для выступлення на легендарнай пляцоўцы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: