У пракат выйшаў анімацыйны фільм для дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы і святы. Сярод іх — Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі

Пасля выхаду дакументальна-ігравой карціны «Культурны код» Кірыла Халецкага кінастудыя «Беларусьфільм» вырашыла не спыняцца на дасягнутым у тлумачэнні і прапагандзе дзяржаўных сімвалаў. Сёння ў рэспубліканскі пракат выйшла ўжо анімацыйная карціна «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Каляндар святаў», якая распавядае пра тое ж, толькі для самых маленькіх гледачоў.

«Фільм складаецца з шасці эпізодаў, у якіх даступнай для маленькіх гледачоў мовай расказваецца пра важныя дзяржаўныя святы Беларусі, а таксама тлумачыцца значэнне дзяржаўнай сімволікі», — гаворыцца ў анатацыі да новага прадукту Нацыянальнай кінастудыі.

Прычым у пералік пяці важных беларускіх дзяржаўных святаў стваральнікі фільма ўключылі Дзень народнага адзінства і Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

У пракат выйшаў анімацыйны фільм для дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы і святы. Сярод іх —  Дзень яднання народаў Расіі і БеларусіУ пракат выйшаў анімацыйны фільм для дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы і святы. Сярод іх —  Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
Скрыншот з трэйлера анімацыйнай стужкі.

«Фільм знаёміць са шматдзетнай сям’ёй, у якой бацькі і дзядуля тлумачаць малодшаму пакаленню значэнне і важнасць такіх свят, як Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, Дзень Перамогі, Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень народнага адзінства. Таксама дарослыя тлумачаць дзецям сутнасць такіх важных дзяржаўных сімвалаў, як флаг, герб і гімн», — даецца кароткае апісанне 17-хвіліннай стужкі.

У пракат выйшаў анімацыйны фільм для дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы і святы. Сярод іх —  Дзень яднання народаў Расіі і БеларусіУ пракат выйшаў анімацыйны фільм для дзяцей пра дзяржаўныя сімвалы і святы. Сярод іх —  Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі
Скрыншот з трэйлера анімацыйнай стужкі.

Над стужкай працавалі беларускія аніматары: Канстанцін Андрушачкін, Ірына Тарасава, Таццяна Нагорская, Алена Турава, Наталля Касцючэнка.

Пракат фільма запланаваны да 15 сакавіка — Дня Канстытуцыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!