Reform.news

У Познані пройдзе лекцыя-выстава пра народныя музычныя інструменты з Беларусі і канцэрт Сержука Доўгушава і гурта Kasary

Reform.news · 28 января 2024, 12:07

https://reform.news/u-poznani-projdze-lekcyja-vystava-pra-narodnyja-muzychnyja-instrumenty-z-belarusi-i-kancjert-serzhuka-do-gushava-i-gurta-kasary/

Сёння, 28 студзеня, у Познані адбудзецца лекцыя-выстава «Народныя музычныя інструменты з Беларусі» і канцэрт Сержука Доўгушава і мужчынскага гурта Kasary.

Пачуеце, пабачыце, нават зможаце зайграць на такіх унікальных беларускіх музычных інструментах, як колавая ліра, традыцыйныя дудкі, жалейка і іншыя.

Гурт Kasary ўтварыўся напрыканцы лета 2023 года з ініцыятывы Сержука Доўгушава, каб спрыяць развіццю мужчынскай традыцыйнай культуры спеваў.

Дата: 28 студзеня

Час: 19:00

Месца: Poznań, Fredry 5/3a, MY

Уваход вольны, данаты вітаюцца

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама