У Познані пройдзе беларуска-ўкраінска-польскі тэатральны фестываль «Druga próba. Teatr ponad granicami»

З 16 па 20 верасня 2025 у Познані пройдзе беларуска-ўкраінска-польскі тэатральны фестываль «Druga próba. Teatr ponad granicami», арганізаваны фундацыяй Barak Kultury.

Назва фестывалю — «Другая спроба» — адсылае да новага пачатку, да пошуку сябе ў іншай рэчаіснасці пасля пераезду ў чужую краіну, але таксама і да перарваных мастацкіх кар’ераў людзей з міграцыйным досведам, асабліва з Беларусі і Украіны.

«Мы праводзім гэты фестываль, таму што верым у творчы патэнцыял міграцыі. Мы хочам наладзіць адносіны і паразуменне паміж Польскай публікай і людзьмі, якія перажылі гэты досвед. Праз тэатр мы хочам наблізіць тое, што адрозніваецца, і паказаць, што разнастайнасць можа ўзбагаціць культуру нашага горада і ўсіх нас», — паведамляецца ў апісанні фэсту.

Фестываль адкрые прэм’ера спектакля «Скажы прывітанне Абдо» беларускай рэжысёркі Валянціны Мароз па тэксце Мікіты Ільінчыка. У ім апісваюцца падзеі 2035 года, што адбываюцца у свеце пасля распаду Еўрапейскага Саюза, замененага Еўраісламскім Саюзам.

Пройдзе познаньская прэм’ера спектакля «Да дому наўпрост 10 гадзін язды» беларускай рэжысёркі Жэні Давідзенка. І адбудзецца прэм’ера спектакля «Animal Tales» украінскай рэжысёркі Вольгі Грыгараш.

Таксама ў праграме — перфарматыўныя чытанні сучасных беларускіх і ўкраінскіх п’ес, дыскусія на тэму «Беларускі і ўкраінскі тэатр ва ўмовах вайны і рэпрэсій» і варкшопы.

Уся праграма тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!