У Познані адкрыецца выстава Дар’і Цемры пра крохкасць і сілу
Reform.news · 23 марта 2025, 20:23
https://reform.news/u-poznani-adkryecca-vystava-dar-i-cemry-pra-krohkasc-i-silu/У познаньскай мастацкай галерэі MAD адкрыецца выстава Дар’і Цемры пад назвай «Fragile».
У новых працах мастачка працягвае працаваць над тэмай траўмы і пошукам візуальна выразных сродкаў яе лекавання. У праекце «Fragile» аўтарка параўноўвае ўразлівых людзей з парцалянай, бо эмацыйныя раны – нібы растрэскванне крохкай парцаляны – могуць паглыбляцца пры найменшым узрушэнні.
Серыя аўтарскіх твораў прымушае задумацца пра тое, што значыць быць далікатным, і дзе шукаць сілы ў моманты найбольшай уразлівасці.
«Праект «Fragile» прапануе зірнуць на нашу ўласную далікатную прыроду і, магчыма, прыняць яе. Гэта магчымасць убачыць, як пасля крызісаў нараджаецца новая сіла і наколькі важныя размовы пра нашы раны, якія фарміруюць нас і дазваляюць нам расці», — напісана ў анатацыі выставы.
Выстава адкрыецца 28 сакавіка з 17.30 у галерэі MАD у Познані. У 18.00 адбудзецца перформанс мастачкі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
