У Познані адбудзецца беларускі музычны фестываль лета і купальскіх вайбаў PAPARAĆ
Reform.news · 24 июня 2025, 23:53
https://reform.news/u-poznani-adbudzecca-belaruski-muzychny-festyval-leta-i-kupalskih-vajba-paparac/Яшчэ адзін беларускі open-air у Польшчы развівае сваю традыцыю — у Познані ў другі раз пройдзе фестываль лета і купальскіх вайбаў PAPARAĆ. 5 ліпеня, пляж Warto — і адметная музыка, атмасфера ды святкаванне сваёй ідэнтычнасці.
Арганізатары, сярод якіх Fundacja KUT, абяцаюць аўтарскі і цікавы лайн-ап.
Так, на фэсце PAPARAĆ выступяць: стылёвы Applepicker, настальгічныя Zui, рок-н-рольны Вячаслаў Кміт (той самы музыка, які грае галоўную ролю ў «Лебядзінай песні Фёдара Озерава» Юрыя Сямашкі), гурт Offline Meetup, імправізацыйны дуэт Паліны і Ільі Семашкевіча Babina Leta, уласна, сам мультыінструменталіст Ілья Семашкевіч, сама DJ Паліна aka Stroppy Pie, Samogulov, Digital Activism (Сяргей Гудзілін) ды спявачка і аўтарка Tina Bolbas.

На падзеі акрамя музычнай часткі чакаюцца майстар-класы, сустрэчы, розныя ініцыятывы беларускай супольнасці.
Фэст, які ствараецца сіламі некалькі беларускіх ініцыятыў і актывістаў, будзе бясплатны, але арганізатары будуць удзячныя дапамозе, каб пакрыць базавыя выдаткі.
Сачыць за падзеяй можна тут.
Падтрымаць фестываль тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
