У польскай серыі Wschodni Express выходзіць новая паэтычная кніга Юлі Цімафеевай

Культура
Фота: аўтапартрэт Юлі Цімафеевай. Крыніца: сацсеткі паэткі.

«Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада» — публікацыя другой польскай кнігі-білінгва беларускай паэткі Юлі Цімафеевай адбудзецца ў люблінскай выдавецкай серыі Wschodni Express. У зборнік увайшлі вершы з «Воўчых ягад», а гэтаксама новыя творы аўтаркі.

Над перакладам вершаў Юлі Цімафеевай працаваў польскі паэт Богдан Задура. Рэдактары выдання — Андрэй Савенец і Барташ Войцік. Аўтарка вокладкі — Эвеліна Крушэўска.

У польскай серыі Wschodni Express выходзіць новая паэтычная кніга Юлі Цімафеевай
Вокладка кнігі. Крыніца: сацсеткі Юлі Цімафеевай.

«Не ведаю, які лёс напаткае «Аўтапартрэт у выглядзе костачкі авакада» ў часы, калі да паэзіі амаль няма цікавасці, але прынамсі адна прэзентацыя кнігі з удзелам перакладчыка Богдана Задуры і маім адбудзецца 30 чэрвеня ў Любліне ў межах фестывалю Inne Brzmienia, — анансуе сустрэчу з чытачамі Юля Цімафеева ў сацсетках. — Больш падрабязна пра наш выступ я напішу пазней, але білет ужо ў маёй віртуальнай кішэні, і я вельмі чакаю сустрэчы з меланхалічным, зацягнутым летняй смугой Люблінам».

Серыя Wschodni Express знаёміць польскіх чытачоў з найноўшымі тэкстамі з літаратуры ўсходніх суседзяў Польшчы. Гэта не першы досвед супрацоўніцтва выдавецтва з беларускай паэткай, літаратаркай і перакладчыцай — у 2018 годзе ў перакладзе Богдана Задуры ў серыі выходзіў паэтычны зборнік Юлі Цімафеевай «Цырк і іншыя вершы» (Cyrk i inne wiersze).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: