Рэканструкцыя знакамітай бітвы 1410 года адбылася 13 ліпеня ў Польшчы падчас традыцыйных Дзён Грунвальда. Больш за 1250 рэканструктараў з усяго свету ўзнавілі адно з самых значных сутыкненняў у гісторыі сярэднявечнай Еўропы.
Штогадовы польскі фестываль пастаянна развіваецца, напрыклад, дзякуючы фінансаванню Нацыянальнага інстытута свабоды арганізатары фэсту атрымалі магчымасць падрыхтаваць новы сцэнар для пастаноўкі, аўтарам якой стане польскі пісьменнік і гісторык Яцэк Камуда. Вынік супрацоўніцтва можна будзе ўбачыць ужо ў наступным годзе.
«Падрыхтоўка сцэнарыя — гэта не толькі напісанне тэксту, які нашы гледачы чуюць падчас бою, але і перабудова ўсёй арганізацыі на поле бою, расстаноўкі войскаў, паслядоўнасці падзей і кірункаў руху пастаноўшчыкаў і цэлых атрадаў. Гэта сапраўды неверагодная задача і магчымасць удыхнуць новы дух у падзеі, якія штогод назіраюць дзясяткі тысяч гледачоў», — пішуць на сайце фэсту.
Вызначальная бітва 1410 года паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і аб’яднанымі войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага адбылася на полі каля прускага мястэчка Грунвальд. Сёння — гэта тэрыторыя Польшчы, і штогод на гэтым месцы праходзяць Дні Грунвальда.
У Беларусі рэканструкцыя знакамітай бітвы, якая мела велізарнае значэнне ў гісторыі Польскага Каралеўства і ВКЛ, бо была спынена нямецкая экспансія на балцкія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна, будзе адбывацца на тэрыторыі музея старадаўніх рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі».
Сёлета міжнародны рыцарскі фестываль пройдзе ў Беларусі ў 15-ты раз 20-21 ліпеня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: