У Нясвіжскім замку ладзяць канцэртную праграму «Калядны джаз»
Reform.news · 4 января 2023, 14:22
https://reform.news/u-njasvizhskim-zamku-ladzjac-kancjertnuju-pragramu-kaljadny-dzhaz/5 студзеня а 15-й і а 17-й гадзінах у Тэатральнай зале Нясвіжскага замка Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Максіма Расохі зладзіць прэм’ерную канцэртную праграму “Калядны джаз”.
Арганізатары прапануюць “адправіцца ў святочнае падарожжа на цягніку ў горад Чатануга ў суправаджэнні музыкі Глена Мілера, пачуць серэнаду месяцовага святла і калядную застольную песню. Тут кожны зможа ўбачыць сваё блакітнае неба і чароўны блакітны месяц, паблукаць па калядным зімовым замку ў выдатным джазавым настроі”.
Квіткі коштам 33 рублі можна набыць па спасылцы.
