У Навагрудку на аўкцыён выставілі двухсотгадовы будынак крамы — частку гістарычных гандлёвых радоў

У Навагрудку выставілі на продаж будынак XIX стагоддзя, які захаваўся ад гандлёвых радоў.

У 1812 годзе ў цэнтры Навагрудка з’явіліся драўляныя гандлёвыя рады, якія ўжо ў 1830-х гадах былі заменены каменнымі.

Галоўны гандлёвы корпус, які знаходзіўся ў цэнтры плошчы, не захаваўся. Цяпер прадаюць будынак, размешчаны па адрасе вуліца Мінская, 3. Ён мае характэрную для класіцызму архітэктуру: вакол прамавугольнага выцягнутага будынка з дапамогай калон створана галерэя.

Паводле тэхнічнага пашпарта, мураваны будынак узвялі ў 1832 годзе. Ён мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, таму не абкладаецца падаткам на нерухомасць.

Будынак на працягу ўсяго часу выкарыстоўваўся для гандлю. Ён знаходзіцца ў цэнтры горада на вуліцы Мінскай, побач з плошчай Леніна і домам-музеем Адама Міцкевіча. Апошняя рэстаўрацыя праводзілася ў 1953 годзе.

Таргі запланаваныя на 12 траўня. Пачатковая цана лота складае 150 тысяч беларускіх рублёў. Плошча будынка — 238 квадратных метраў, зямельнага ўчастка — 0,0438 гектара.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!