У Наваградку адкрылі новы памятны знак у гонар Адама Міцкевіча
Reform.news · 2 октября 2023, 14:53
https://reform.news/u-navagradku-adkryli-novy-pamjatny-znak-u-gonar-adama-mickevicha/У Наваградку падчас святкаванняў 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча адкрылі памятны знак з цытатай класіка: “О, Навагрудскі край – мой родны дом”…
Знак размешчаны ў скверы побач з дубам, высаджаным у гонар 200-годдзя паэта.
Кампазіцыя пад назвай “Кніга” створаная з металу работнікамі Наваградскага заводу металавырабаў. На адной старонцы – партрэт Адама Міцкевіча, а на іншай – радкі з яго твора, паведамляе навагрудская газета «Новае жыццё».
“О, Навагрудскі край – мой родны дом”, — менавіта пад такой назвай напрыканцы верасня ў Навагрудку праходзіла свята музыкі і паэзіі, прысвечанае Адаму Міцкевічу.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
