У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава «Беларуская выцінанка» — фотафакт

У Нацыянальным мастацкім музеі прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да ўключэння мастацтва беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў, які выступіў з прывітальным словам, сказаў, што выцінанка — гэта «мастацтва, якое з глыбіні стагоддзяў нясе генетычны код Беларусі і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Гэта наш гонар і самабытнасць!».

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да ўключэння мастацтва беларускай выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКА. Фота: t.me/artchannel_nam

Беларускім майстрам уручылі сертыфікат аб уключэнні выцінанкі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

З адкрыцця выставы «Беларуская выцінанка». Фота: belta.by

Таксама адкрылася выстава «Беларуская выцінанка», падрыхтаваная Міністэрствам культуры.

У рамках мерапрыемства мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці прадэманстравалі калекцыю «Вырай», створаную дызайнерам Кацярынай Герасіменка па матывах выцінанак мастачкі Лізаветы Чырвонцавай.

Нагадаем, што міжурадавы Камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў ходзе 19-й сесіі прыняў рашэнне аб уключэнні элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Выцінанка — традыцыйнае мастацтва выразання з паперы ў Беларусі» ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!