У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава фатаграфій Вадзіма Качана

Культура
Christmas tree. USSR. 1984/85. Фота: facebook/Вадим Качан

Выстава Вадзіма Качана ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў мае назву ад «Ад піктарэалізму да канцэптуалізму». Аўтарскія фатаграфіі тут — адпаведна назве — прадстаўлены двух тыпаў. Прыгожыя краявіды і эксперыменты фатографа са святлом, з тэхналогіяй, з аптычным мантажом.

Вадзім Качан першыя здымкі, якія ўвайшлі ў яго партфоліа, зрабіў яшчэ ў 1979 годзе. З таго часу, праўда, з перапынкам, аўтар дакументуе Мінск. Яго аўтарскае крэда: «фатаграфія – гэта дакументальнае адлюстраванне не толькі навакольнага свету, але і ўнутранага стану мастака, яго душы», таму гэтыя здымкі, з аднаго боку, пазнавальныя, з іншага, настраёвыя, графічна выразныя, часам да знакавасці. Да такой ступені, што ўлоўліваеш атмасферу часу. У сваім альбоме ва ўступным тэксце, прысвечаным Мінску, Вадзім Качан прыводзіць шмат кранальных успамінаў, якія эмацыйна звязваюць яго з горадам.

У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў працуе выстава фатаграфій Вадзіма Качана
Вадзім Качан на адкрыцці выставы. Фота: facebook/ncsmby

На гэтай выставе аўтар паказвае зімовыя краявіды 1980-х гадоў, зробленыя ў Мінску і яго ваколіцах.

Другая, канцэптуальная частка фатаграфій звязаная з творчымі эксперыментамі аўтара, з яго захапленнем фотамантажом. Розныя фрагменты рэальнасці яднаюцца ў адным кадры, набываючы новыя сэнсы. У інтэрв’ю парталу Znyata Вадзім Качан тлумачыў зварот да гэтага прыёму жаданнем ускладніць кадр, каб перадаць больш глыбокі змест: «Ты адчуваеш, што назапашваюцца нейкія адчуванні. Шукаеш знакі, сімвалы, злучаеш іх, каб усім гэтым выказаць на здымку сваё пачуццё».

Пасля працяглага перапынку, вярнуўшыся ў фатаграфію, Вадзім Качан засвоіў камп’ютар, але ніколі не дазваляў сабе ўмешвацца ў дакументальнае фота. Два полюсы — дакументальны і канцэптуальны — па-ранейшаму мацуюць творчасць гэтага фатографа.

Выстава будзе працаваць да 11 лютага 2024 года.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: