У Нацыянальны мастацкі музей сёння выстраілася вялізная чарга. Бясплатны ўваход – калядны падарунак установы

Чарга ў сотні чалавек назіралася сёння перад Нацыянальным мастацкім музеем. На зімовыя святы музей вырашыў зрабіць наведнікам падарунак – бясплатны ўваход на асноўную экспазіцыю і бягучыя выставы, а таксама на канцэрт «Навагодні Чайкоўскі».

Наведнікаў аказалася так шмат, што ўстанова была вымушана скараціць гадзіны працы – замест 21.00 музей вырашылі закрыць да 18.00.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!