Reform.news

У Музеі вольнай Беларусі адбудзецца прэм’ера дакументальнага фільма «Беларускі працэс»

Reform.news · 30 декабря 2022, 12:46

https://reform.news/u-muzei-volnaj-belarusi-adbudzecca-prjem-era-dakumentalnaga-filma-belaruski-pracjes/

Сёння 30 снежня ў 19.00 (час мясцовы) у Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве паказваюць дакументальны фільм «Беларускі працэс».

Гэта гісторыі трох чалавек, якія сталі ахвярамі катаванняў у беларускіх турмах падчас падаўлення мірных пратэстаў у 2020-м і якія сёння імкнуцца пераадолець траўматычны досвед, а таксама дамагаюцца суда над злачынцамі.

Аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Максім Буйніцкі. У фільме здымаліся: Вольга Паўлава, Андрэй Данілеўскі, Кацпер Сяніцкі і іншыя.

Уваход вольны, але просяць зарэгістравацца па спасылцы.

Реклама