11 лістапада ў Музеі Вольнай Беларусі пры падтрымцы Staromiejski dom kultury пройдзе канцэрт Арганнага Трыа Канстанціна Гарачага. Уваход на імпрэзу — вольны.
«Будзем граць аўтарскую музыку і не толькі — у стылях соўл, фанк і джаз», — запрашаюць музыкі.
У складзе Трыа: Канстанцін Гарачы — арган, Пол Раберта — гітара, Антон Немагай — барабаны.
Канстанцін Гарачы — беларускі піяніст-віртуоз, джазавы арганіст, аранжыроўшчык, кампазітар. Адзін з заснавальнікаў джазавага гурта Apple Tea. У 2020 годзе з-за пагрозы пераследу быў вымушаны пакінуць Беларусь, з’ехаў ва Украіну, спрабаваў пайсці ў тэрабарону з пачаткам вайны, але яму адмовілі як беларусу. Ва Львове граў у джазавым калектыве «Джазаўцы» — гурт даваў шмат дабрачынных канцэртаў і ахвяраваў грошы на батальён «Азоў». Гэтаксама беларусам Кастанцін Гарачы добра вядомы выступленнямі ў 2020-2022 гадах разам з Настай Шпакоўскай, Маргарытай Ляўчук, іншымі музыканамі. Зараз музыкант жыве ў Польшчы. Яго новы праект — удзел у праграме «Ноч з Чалым».
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: