У Музеі сучаснага мастацтва Паўночнага Рэйна-Вестфаліі адкрыецца выстава Хаіма Суціна, прысвечаная эміграцыі і аўтсайдарству вядомага мадэрніста
Reform.news · 13 августа 2023, 19:11
https://reform.news/u-muzei-suchasnaga-mastactva-pa-nochnaga-rjejna-vestfalii-adkryecca-vystava-haima-sucina-prysvechanaja-jemigracyi-i-a-tsajdarstvu-vjadomaga-madjernista/Галоўнай тэмай выставы знакамітага ўраджэнца Беларусі Хаіма Суціна (1893 – 1943) з’яўляецца эміграцыя і пастаянныя перасяленні людзей. Пачуццё страты дому і непрытульнасці, якое перажываў і ўвасабляў мастак у сваіх творах, становіцца асабліва зразумелым у ХХІ стагоддзі. У анатацыі паведамляецца, што «Хаім Суцін вырас у Беларусі і пераехаў у Парыж у 1913 годзе. Хоць мегаполіс стаў яго сурагатным домам, ён заставаўся аўтсайдарам на працягу ўсяго свайго жыцця, кепска валодаў мовай, не засвоіў сацыяльных манераў»…
У экспазіцыі «Хаім Суцін. Супраць плыні» прадэманструюць партрэты пажаў, кухараў, алтарнікаў; людзей, якія, як і ён, знаходзіліся на ніжэйшых узроўнях грамадства. Спалучаныя з выявамі хісткіх краявідаў і забітых жывёл, творы ўвасобілі яго адметнае стаўленне да жыцця цэлай эпохі.
Суцін аказаў велізарны ўплыў на жывапіс пасля 1945 года, ён з’яўляецца адным з цэнтральных прадстаўнікоў класічнага мадэрнізму, у Германіі ён вельмі шанаваны ў мастацкіх колах.
Экспазіцыя з’явіцца ў выніку супрацы паміж Музеем сучаснага мастацтва, Музеем сучаснага мастацтва Луізіяны, Humlebæk і Мастацкім музеем Берна.
Выстава будзе працаваць з 2 верасня 2023 па 14 студзеня 2024 года.
