Музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы пад Мінскам запрашае на Вялікдзень згадаць старыя велікодныя варожбы і паўдзельнічаць у майстар-класах.
У праграме:
Вялікдзень — свята, што сягае каранямі ў глыбокую старажытнасць, калісьці з гэтага дня адлічваўся новы каляндарны год.
Галоўны сімвал Вялікадня — яйка, якое ўвасабляе народныя ўяўленні пра жыццё, сонца, веснавое абуджэнне прыроды, перамогу жыцця над смерцю.
На Вялікдзень чырвонае яйка клалі ў ваду, якой умывалі твар. Гэтыя дзеянні павінны былі забяспечыць здароўе і прыгажосць.
Адна з асаблівасцей беларускага Вялікадня — хаджэнне валачобнікаў, якія віншавалі гаспадароў хаты са святам, жадалі ім здароўя, прыбытку скаціны, добрага ўраджаю на полі.
Дата: 16 красавіка
Час: з 14.00 да 15.00 (час мясцовы)
Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram