Пасмяротная маска Якуба Коласа. Фота: сацсеткі Музея-майстэрні Заіра Азгура.
4 жніўня ў Літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адкрыецца выстава «Жахлівая прыгажосць». На ёй можна будзе ўбачыць пасмяротныя маскі знакамітых дзеячаў культуры.
Праект ладзіцца сумеснымі намаганнямі трох устаноў: уласна, Музея Якуба Коласа, Нацыянальнага мастацкага, Мемарыяльнага музея-майстэрні Заіра Азгура. У фондах кожнага знаходзяцца пасмяротныя маскі знаных беларускіх постацей.
Вядома, што ў Музеі-майстэрні Заіра Азгура захоўваліся пасмяротныя маскі пісьменнікаў: Кузьмы Чорнага, Петруся Броўкі, Якуба Коласа.
«Дакладнай інфармацыі, калі традыцыя стварэння пасмяротных масак з’явілася на тэрыторыі беларускіх земляў і як яна развівалася, на жаль, у адкрытым доступе няма, — адзначаецца ў анатацыі да часовай экспазіцыі. — Выбудаваць іерархію беларускіх скульптараў, якія прыклалі сваю руку да гэтага далікатнага віду скульптуры, дастаткова складана. Хоць ва ўсім свеце пасмяротныя маскі адназначна ставяцца да разраду мастацтва, а не да простага рамяства, многія беларускія скульптары ўсё яшчэ не афішуюць сваё дачыненне да стварэння пасмяротных масак».
Часовая экспазіцыя будзе працаваць з 4 па 30 жніўня.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram