Гісторык і даследчыца Таццяна Казак з Гродна 12 кастрычніка правядзе беларускамоўную экскурсію ў Музеі польскіх габрэў POLIN у Варшаве.
Экскурсія для дарослых адбудзецца па пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра 1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў.
Наведнікам прапануецца перанесціся ў мінулае і паглядзець на пачатак габрэйскага пасялення на польскіх тэрыторыях. Па дарозе будуць таксама Нясвіж і Мір, прыпынак у Гваздзяцы, дзе знаходзіцца адна з найбольш прыгожых сінагог у Еўропе.
У аповедзе Таццяны Казак гаворка пойдзе і пра цікавых асоб, лёс якіх звязаны з рознымі краінамі. Гэта будзе размова пра супольную польска-беларуска-габрэйскую гісторыю, пра тое, як часта габрэйская спадчына аб’ядноўвала прадстаўнікоў розных народаў.
Таксама Музей да свята Сукот запланаваў творчыя майстар-класы і экскурсіі для дзяцей і дарослых — яны адбудуцца 11 кастрычніка.
«Падчас кароткай экскурсіі мы распавядзём пра традыцыю ўзвядзення адмысловых шатроў і ўпрыгожвання іх садавінай, пра стравы, што абавязкова падаюцца на стол, і пра расліны, якія з’яўляюцца важнымі сімваламі свята», — запрашае на сустрэчу каманда Музеі.
Сустрэча 11 кастрычніка пачнецца ў 14.15, экскурсія з Таццянай Казак 12 кастрычніка — а 14.00. Уваход — вольны, але трэба зарэзераваць бясплатныя квіткі па адрасе [email protected]. Падрабязней тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram