У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш — фотафакт

Культура
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/kulturagrodno

Асаблівасць Ганненскага кірмашу — у яго даўняй і яркай гісторыі. Традыцыі кірмашу ідуць з XVIII стагоддзя, калі ў 1720 годзе Сапегі атрымалі права праводзіць у Зэльве кірмаш, які стаў адным з самых буйных не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але і ва ўсей Еўропе.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Мурал у Зэльве. Фота: t.me/praca_zelwa

У сярэдзіне XIX стагоддзя, паводле ацэнак некаторых гісторыкаў, кірмаш у Зэльве быў другім ў Еўропе пасля Лейпцыгскага. Сюды прыязджалі купцы не толькі з Гарадзенскай, але і з Мінскай, Віленскай, Віцебскай, Маскоўскай, Камянец-Падольскай, Казанскай губерняў, а таксама з суседняй Польшчы, Галіцыі, Бесарабіі. Збіралася да 5 тысяч купцоў.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/praca_zelwa

Гандаль адбываўся на добраўпарадкаваным гасцінным двары ў цэнтры мястэчка, а весялілі пакупнікоў артысты і цыркачы з розных куткоў свету.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/praca_zelwa

Кірмаш быў прымеркаваны да дня Святой Ганны, таму і атрымаў сваю назву.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/praca_zelwa

Гандлявалі ў асноўным коньмі, таму помнік гэтай жывёле стаіць на галоўнай плошчы Зэльвы, выява каня ёсць і на гербе Зэльвы.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/praca_zelwa

У 2021 годзе адзначалі трохсотгоддзе з даты правядзення першага кірмаша, свята асвятляла дзяржаўнае тэлебачанне. Тэатралізаванае прадстаўленне з галоўным героем, гаспадаром кірмашу — Антоніем Казімірам Сапегай — стала кульмінацыяй свята. «Сярэднявечныя песні і танцы ад беларускіх фолк-калектываў для знаўцаў аўтэнтычнай музычнай культуры будуць гучаць увесь дзень», — паведамляў тэлевізійны рэпартаж.

Сёлетняе святкаванне выглядае ўжо інакш, і хоць князь Сапега па-ранейшаму адкрывае кірмаш, згадкі пра ВКЛ зніклі з афішы, а гістарычныя рэканструкцыі вынесены ў асобны фестываль. Затое з’явіліся новыя атракцыі. Арганізатары ўставілі ў двухдзённае святкаванне і выступленне парашутна-дэсантнай службы авіяцыі МНС, і прыгатаванне юшкі, і нават свята дажынкі.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/praca_zelwa

Па-ранейшаму працуе «Кірмаш рамёстваў» з майстар-класамі народных умельцаў, падворкі-інсталяцыі зэльвенскіх арганізацый і многае іншае. А ў парку арганізавалі конную пляцоўку, якая хоць нечым нагадвала пра старажытныя вытокі свята. Таксама на конкурсе скульптур з пяску выйграла выява каня.

У мястэчку Зэльва Гродзенскай вобласці праходзіць знакаміты Ганненскі кірмаш - фотафакт
Ганненскі кірмаш. Фота: t.me/praca_zelwa

Кірмаш спрабавалі адрадзіць у 2001 і 2004 годзе, тады ладзілі толькі культурную праграму. У 2010-м каардынатары праекта Праграмы развіцця ААН і Еўрасаюза «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні» падтрымалі ініцыятыву мясцовай улады па адраджэнні былых традыцый, кірмаш тады прапанаваў багатую і разнастайную праграму, свята атрымала непаўторны каларыт. Цяпер двухдзённае мерапрыемства выглядае даволі эклектычным — як па прычыне запланаваных мерапрыемстваў, так і па музычнаму суправаджэнню.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: