У Міры адновяць палац князёў Святаполк-Мірскіх, а таксама – англійскі парк

Культура
Выява палаца на будынку ў Міры. Фота: bel.times

На працягу трох гадоў пры ўдзеле археолагаў з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук ішлі раскопкі на тэрыторыі былога палаца князёў Святаполк-Мірскіх, які быў спалены ў 1917 годзе, а канчаткова разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер у планах – яго аднаўленне.

Былі распрацаваны чатыры чаргі развіцця замкавага комплексу ў Міры. Першая – аднаўленне самога замка.

Другая чарга – гэта аднаўленне італьянскага парку, якое праводзіцца за ўласныя пазабюджэтныя сродкі замка.

Пасля заканчэння работ на другой чарзе чакаецца трэцяя –  англійскі парк. І чацвёртая – аднаўленне палаца Святаполк-Мірскіх. Пра гэта расказаў на прэс-канферэнцыі дырэктар музея «Замкавы комплекс «Мір» Аляксандр Лойка.

У палацы збіраюцца зрабіць гатэль, бо ў гатэлі ў самім Мірскім замку ўсяго 16 нумароў. Запіс ідзе за паўгода.

На думку дырэктара, аднаўленне гістарычных помнікаў эканамічна выгадна. У наступным годзе ў Мірскім замку плануюць ва ўрачыстай абстаноўцы сустрэць 4-мільённага наведвальніка.

У наступным годзе Мірскі замак адзначае сваё 500-годдзе. 8 красавіка 1527 года фіксуецца першае пісьмовае згадванне аб замку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.