У Мінску пройдзе Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі

Тыдзень сучаснай беларускай драматургіі «Канцэнтрацыя» пройдзе з 25 лютага па 3 сакавіка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі.

Распачне імпрэзу тэатралізаванае чытанне арыгінальнага варыянту паэмы «Сымон-музыка» Якуба Коласа, створанага сумесна з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа рэжысёрам Аленай Зміцер. Чытанні адбудуцца на пляцоўцы музея Якуба Коласа.

Падчас Тыдня пакажуць спектаклі «Карней» па творах Уладзіміра Караткевіча, «Вечар» па п’есе Аляксея Дударава, «Камень дурасці» па п’есе Канстанціна Сцешыка.

Акрамя спектаклей можна будзе наведаць сцэнічныя чытанні п’ес: «Мароз» Канстанціна Сцешыка, «Я, бабуся, Іліко і Ларывон» Надара Думбадзэ і Гіга Лордкіпанідзэ ў перакладзе Андрэя Макаёнка, «Лондан» Максіма Дасько.

Таксама запланавана і адукацыйная праграма, якая дапаможа лепш зразумець свет драматургіі і тэатра. Адбудуцца дзве лекцыі — пра новую мову сучасных п’ес «Сучасная драматургія: ключ да разгадкі» (рэгістрацыя тут) і пра драматургічныя творы вядомых беларускіх літаратараў «Невядомая драматургія: аблічча беларускай класікі» (рэгістрацыя тут).

Адбудзецца круглы стол «Сакрэты сучаснага тэатра», у якім будуць удзельнічаць рэжысёры, акцёры і сцэнографы тэатра. Стваральнікі спектакляў раскажуць пра ўнутраную кухню мастацкага працэсу і адкажуць на пытанні (рэгістрацыя тут).

У межах майстэрні пісьма можна будзе стварыць уласны тэкст (рэгістрацыя тут).

На працягу ўсяго тыдня ў фае тэатра будзе праходзіць выстава, звязаная з класічнай беларускай драматургіяй.

Квіткі тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!