У Мінску пройдзе фэст духоўнай музыкі «Залатагорская ліра»

У аўторак, 11 красавіка, у касцёле святога Роха, што на Залатой Горцы, распачнецца фэст духоўнай музыкі «Залатагорская ліра».

Праграма:

  • 11 красавіка, аўторак — вечар харавой музыкі. Выступаюць парафіяльныя хоры Мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены: «Голас душы» (мастацкі кіраўнік Таццяна Гажэўская-Пешак); «Verum Cantus» (мастацкі кіраўнік Яніна Хвалько); Ансамбль салістаў «Te Deum».
  • 13 красавіка, чацвер — вечар арганнай і духавой музыкі. Грае квінтэт медных духавых інструментаў «Studio Brass» і Віктар Кісцень (арган). У праграме Бах, Гендэль, Холст, Бізэ, Лютаслаўскі, Кісцень.
  • 15 красавіка, субота — вечар духоўнай музыкі італьянскага і нямецкага барока. Грае ансамбль «Камерныя салісты Мінска» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Зубава (арган). У праграме Габрыэлі, Мантэвердзі, Шутц, Марыні, Кастэла, Крыгер, Розэнмюлер.
  • 17 красавіка, панядзелак — вечар харавой музыкі «Іншая прастора». Выступіць харавая капэла імя Шырмы. Мастацкая кіраўніца – Вольга Янум. У праграме: Ховелс, Пярт, дзі Веноза, Бандарэнка, Эшэнвальдс, Смірноў, Свірыдаў, Шчадрын, Саўрыцкі, Атрашкевіч, Хадоска, Кнайфель.
  • 18 красавіка, аўторак — вечар старадаўняй вакальнай музыкі. Спяваюць студэнты-вакалісты IV i V курсаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Марыя Булда, Юлія Бурдзелева, Яўгенія Каралёва, Васіль Ліпскі, Яўгенія Борбат, Канстанцін Бязродны, Іван Кручко, Кацярына Дударава, Ігнат Скараход. Канцэртмайстарка – Ганна Лабкоўская. У праграме Пергалезі, Гендэль, Бах, Скарлаці, Керубіні, Качыні, Кальдара, Глюк, Вівальдзі.
  • 20 красавіка, чацвер — прэзентацыя калектыва. Выступае вакальны ансамбль «Radiola Voices»: Наталля Смірнова (сапрана), Вераніка Бельская (сапрана), Вольга Мацкевіч (альт), Наталля Сысова (альт), Дзмітрый Клачко (тэнар), Філіп Смялоў (барытон), Аляксандр Мінянкоў (бас). Партыя аргана – Віктар Кісцень. У праграме традыцыйныя Велікодныя песнаспевы і спірычуэлс, а таксама творы Бартнянскага, Лапаева, Ласса, Баха.
  • 22 красавіка, субота — вечар старадаўняй камернай музыкі. Граюць Юлія Бурдзялёва (арган, клавесін) і Пётр Навуменка (кларнет). У праграме Бах, Тарціні, Бібер, Падгайц.
  • 29 красавіка, субота — вечар арганнай музыкі. Грае Кацярына Іванова (арган, Віцебск). У праграме Бах, Букстэхудэ, Бём, Карг-Элерт, Рэгер, Дзюбуа, Боэльман, Бедар.

Фестываль духоўнай музыкі “Залатагорская ліра” праводзіцца ў Мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) з 2000 года.

Арганізатар фестывалю — Музычнае таварыства “Ліра”, якое акрамя канцэртаў у Залатагорскім касцёле, займаецца пошукам і выкананнем раней невядомых твораў беларускіх аўтараў XVI-XIX стагоддзяў.

Уваход вольны, вітаюцца ахвяраванні.

Дата: з 11 па 29 красавіка

Час: 20.00

Месца: касцёл святога Роха, пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў), Мінск.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.