У Мінску працуе мастацкая выстава, прысвечаная стагоддзю надання Янку Купалу звання Народнага паэта Беларусі — фотафакт

Выстава пад назвай «У кожнага свой Купала!» адкрылася напрыканцы студзеня ў Літаратурным музеі Янкі Купалы. Яна прымеркавана да 100-годдзя надання Янку Купалу годнасці Народнага паэта Беларусі.

Твор Сяргея Асапрылкі. Фота: facebook/sergej.shapran
Скульптура Сяргея Гумілёўскага. Фота: facebook/sergej.shapran
Твор Андрэя Рэвякова. Фота: facebook/sergej.shapran
Твор Аляксандра Ксяндзова. Фота: facebook/sergej.shapran
Твор Станіслава Рабашчука. Фота: facebook/sergej.shapran

Для часовай экспазіцыі, якая распачынае юбілейны год, выбрана 11 жывапісных твораў і 6 скульптур, створаных рознымі аўтарамі ў розны час.

Твор Дзмітрыя Полазава. Фота: facebook/sergej.shapran

Сярод іх – два прыжыццёвыя партрэты Янкі Купалы, напісаныя ў 1921 годзе Дзмітрыем Полазавым у Мінску на вуліцы Садова-Узбярэжнай – цяпер гэта парк імя Янкі Купалы. Партрэты мастак збярог у блакадным Ленінградзе, а пасля вайны ў 1947 годзе перадаў у музей.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!