У Мінску пакажуць opus magnus польскага рэжысёра Войцэха Хаса «Санаторый пад Клепсідрай»

Культура
Кадр з фільма "Санаторый пад Клепсідрай".

Гіпнатычную экранізацыю прозы Бруно Шульца — «Санаторый пад Клепсідрай» Войцэха Хаса — можна будзе ўбачыць у мінскай прасторы «Манахром» 26 верасня.

Сёлета спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Войцэха Хаса — выбітнага рэжысёра польскага кіно, фільмы якога балансуюць на мяжы явы і рэальнасці. Мінскі праект «Cinemascope» вырашыў адзначыць юбілей адметнага аўтара міні-рэтраспектывай яго карцін, сярод якіх — слынная стужка «Санаторый пад Клепсідрай», напоўненая экзістэнцыйным перажываннем прасторы і часу.

Нагадаем, сюжэт кіно: галоўны герой Юзаф прыязджае ў санаторый, дзе ляжыць яго бацька. Аднак санаторый аказваецца незвычайным месцам, дзе час ідзе назад, а мінулае, сучаснасць і будучыня існуюць адначасова. Юзаф вандруе па гэтых часовых пластах, сустракае людзей са свайго мінулага і спрабуе зразумець, што адбываецца.

Лічыцца, што візуальны шэраг гэтай карціны створаны, у тым ліку, з адсылкай да карцін Марка Шагала. Фільм з’яўляецца яскравым узорам сюррэалізму ў кінематографе.

Войцэх Хас — польскі рэжысёр з непаўторным індывідуальным стылем, візіянер і містык. Лёсы герояў, сюжэт, праблематыка заўжды мелі для кінематаграфіста другаснае значэнне, галоўнай жа была выбудова асаблівай кінарэальнасці, блуканне па выгінах часу, рытм апавядання і пластычнасць вобраза.

Час і месца паказу: 26 верасня, 19:30, прастора «Монохром» (вул. Кастрычніцкая 16/3). Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости