У Мінску ў кінапрасторы mooon будуць чытаць сцэнар «Белых росаў»

Культура
Кадр з фільма "Белые росы".

Сетка кінапрастораў mooon са жніўня запускае праект «Кінасцэна», у якім гледачоў запрашаюць на чытку кінасцэнарыяў. Першым з шэрагу твораў будуць чытаць сцэнар вядомага савецкага кінахіта 1980-х — «Белыя росы», напісаны беларускім драматургам Аляксеем Дударавым.

Чытаць сцэнарныя творы будуць акцёры Новага драматычнага тэатра і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

«Гэта не толькі чытка сцэнароў, але і магчымасць зірнуць на кіно з інашага ракурсу», — рэкламуе новую ініцыятыву прастора mooon.

Сваю першую чытку арганізатары прысвячаюць памяці Аляксея Дударава, які пайшоў з жыцця ў лютым гэтага года.

У Мінску ў кінапрасторы mooon будуць чытаць сцэнар "Белых росаў"
Афіша падзеі. Фота: фейсбук прасторы mooon.

Рэжысёрам-пастаноўшчыкам чыткі слыннага сцэнара Аляксея Дударава выступіць Лізавета Машковіч.

Ролі славутых народных герояў будуць выконваюць:

Фядос — Сяргей Шырачын, Цімафей — Васіль Ніцко, Васька — Сцяпан Краўчук, Андрэй — Фёдар Пясецкі, Сашка — Багдан Карташоў, Маруся — Ксенія Вайніловіч.

«Белыя росы» — камедыя беларускага рэжысёра Ігара Дабралюбава, якая ўваходзіць у «залаты фонд» беларускага кінематографа. Яна была створана на кінастудыі «Беларусьфільм» у 1983 годзе і стала адной з самых касавых карцін у гісторыі беларускага кіно. У стужцы з гумарам распавядаецца пра прыход урбанізацыі ў вёску, дзе жывуць героі. Усевалад Санаеў, Мікалай Карачанцаў, Міхаіл Какшэнаў, Генадзь Гарбук, Барыс Новікаў, Станіслаў Садальскі — поспех фільма быў абумоўлены і выдатнай ігрой акцёраў, задзейнічаных у кіно.

Старт праекта адбудзецца 24 жніўня ў мінскай кінапрасторы mooon.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: