Фота: CityDog
На арт-карце Мінска з’явіўся новая кропка: на другім паверсе гандлёвага цэнтра «Арэна-Сіці» адкрыўся музей наіўнага мастацтва, піша CityDog.
Наіўнае мастацтва ствараецца мастакамі-самавукамі без прафесійнай адукацыі. Гэтыя творцы выяўляюць сваё бачанне свету праз простыя, непасрэдныя формы.
У музеі абяцаюць паказваць працы як прызнаных у Еўропе аўтараў, так і бяздомных мастакоў, якіх «знайшлі літаральна на вуліцы». Таксама тут можна будзе ўбачыць і працы пастаяльцаў Мінскага псіханеўралагічнага пансіяната.
Наш эксперт заўважыў, што ў экспазіцыі новай культурнай пляцоўкі пераблытаны паняцці кічу і наіўнага мастацтва. «Тэрмін «наіўнае мастацтва» быў вынайдзены для работ мастакоў, накшталт французскага аўтара Анры Русо, заклапочаных пошукамі стылю і самавыяўленнем. «Наіўныя» мастакі ствараюць новую мастацкую рэальнасць – праз пошук сваёй ідэнтычнасці і своеасаблівасць успрымання.
Кітч, актыўна прадстаўлены ў новым музеі, злоўжывае наіўным мастацтвам і ўвогуле любым мастацтвам, стварае яго сурагат. І хоць сёння ўспрыманне кічу не з’яўляецца адназначна негатыўным (ён з’яўляецца мовай дыялогу паміж прафесійнай і масавай культурай, а ў сучасным мастацтве ўспрымаецца як «новая шчырасць») гэта ніяк не апраўдвае эклектычнасці экспазіцыі і недакладнасці ў назве музея», — мяркуе наш эксперт.
Музей знаходзіцца на другім паверсе ТРЦ Arena City (пр-т Пераможцаў, 84) і працуе з аўторка па нядзелю з 10:00 да 20:00.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram