У мінскім Доме друку працягваецца рэканструкцыя, фасад будынка абяцаюць не мяняць

У Доме друку па праспекце Незалежнасці, помніку канструктывізму 1935 года, унесенаму ў спіс гісторыка-культурнах каштоўнасцей, праходзіць рэканструкцыя.

Цяпер завяршаюцца дэмантажныя працы: разабраны перакрыцці і перагародкі ад першага да чацвёртага паверха, дэмантаваныя вокны, дзверы, кроквенная сістэма і дах, — піша «Мінскбуд».

Рэканструкцыя Дома друку. Фота: t.me/minskstroybelarus

Усе гэтыя элементы былі выкананы ў асноўным з дрэва. Таму паводле тэхнічнага заключэння планавалася дэмантаваць усе ўнутраныя перагародкі і драўляныя перакрыцці і ўзвесці новыя канструкцыі, – распавядала перад пачаткам прац галоўны архітэктар праекта Вераніка Урбан. — Фактычна некранутымі застануцца вонкавыя сцены і, магчыма, невялікія існуючыя ўчасткі канструкцый з маналітнымі перакрыццямі. Абновіцца дах, ён будзе такога ж выгляду, як раней.

Паколькі будынак з’яўляецца помнікам архітэктуры, яго знешні выгляд мяняць нельга, надбудовы і перабудовы таксама не дазволеныя. Таму, паведамляе «Мінскбуд», умяшанне ў вонкавы аблічча будынка будзе мінімальным.

Замест рэдакцый рэспубліканскіх газет і часопісаў пасля рэканструкцыі тут размесцяцца Камітэт па ахове здароўя і Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама, а таксама медыцынскія цэнтры.

Дом друку пабудавалі ў 1930-1935 гадах у стылі канструктывізм, будынак перажыў вайну, а ў 1960-х яго рэканструявалі і надбудавалі чацвёрты паверх. У 2020 годзе яго выкупіла кампанія «Прываткапітал» і паабяцала зрабіць яго адміністрацыйна-дзелавым цэнтрам. Аднак неўзабаве Дом друку  зноў апынуўся ва ўласнасці горада.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!