У мінскім аэрапорце пасля вяртання з Грузіі затрыманы фатограф Аляксандр Шышко

Затрыманне фатографа Аляксандра Шышко адбылося ў красавіку. Інфармацыю пра гэта выданню «Pozirk — Навіны пра Беларусь» пацвердзіў праваабаронца Раман Кісляк: «Аляксандр жыў у Тбілісі мінімум з 2022 года. Чаму ён вярнуўся ў Беларусь, сказаць складана, магчыма, сумаваў па радзіме, родных. Думаю, пралічыўся наконт рызыкі затрымання, думаў, што праскочыць».

Праваабаронца адзначыў, што пасля Дня Волі 2024 года прапагандысты пачалі згадваць Шышко у сваіх матэрыялах: «Наколькі я ведаю, крымінальная справа распачатая па факце правядзення Дзён Волі за мяжой, і ў межах гэтай справы ў Беларусі ў яго кватэры праводзіўся вобшук».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!