У Мінске ліквідуюць Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва

У Мінску закрываюць дзяржаўную інстытуцыю мастацтва з больш чым дзесяцігадовай гісторыяй. Апошнія месяцы працы засталіся Нацыянальнаму цэнтру сучаснага мастацтва — у Інстраграме інстытуцыі з’явілася паведамленне пра «апошнюю» акцыю Ноч музеяў, якую ладзіць установа.

Інфармацыю пра закрыццё НЦСМ пацвердзілі Reform.news дзве незалежныя крыніцы з культурніцкіх колаў. Інстытуцыя будзе працаваць да восені — потым каля 50 супрацоўнікаў установы застануцца без працоўнага месца.

Фонды ўстановы, як пляцоўка на Якуба Коласа перайдуць Нацыянальнаму мастацкаму музею. Памяшканні па вуліцы Някрасава дастануцца Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Ліквідацыю НЦСМ звязываюць з постаццю новага старшыні Саюза мастакоў, прарэктара па адміністрацыйна-гаспадарчай працы Акадэміі мастацтваў Андрэя Васілеўскага. Ёсць меркаванне, што амаль прызначаны, а не абраны старшыня Саюза і яго атачэнне зацікаўлены ў плошчах НЦСМ. Але гэтага б не адбылося без падтрымкі Міністэрства культуры.

Нацыянальны цэнтр сучаснага мастацтва толькі летась адсвяткаваў свае дзесяцігоддзе. Як установа культуры змешанага тыпу ён існуе з 2015 года ў выніку зліцця «Творчых Майстэрняў «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011–2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998–2015). За час сваёй працы інстытуцыя стала аднай з найяскравых і заўважных культурных пляцовак сучаснага мастацтва ў Мінску і Беларусі.

Установа займалася прасоўваннем эксперыментальных накірункаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным), падтрымкай маладых мастакоў і куратараў. Выступала арганізатарам нацыянальных павільёнаў Рэспублікі Беларусь на трох Венецыянскіх біенале, Трыенале сучаснага мастацства, Нацыянальнай прэміі ў сферы выяўленчага мастацтва і іншых падзей.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!