У Мінкультуры прыступілі да распрацоўкі канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння

Культура
Падчас нарады. Фота: тэлегам-канал Міністэрства культуры.

Сёння ў міністэрстве культуры Беларусі прайшла нарада «па пытанні распрацоўкі праграмы Канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння», інфармуе тэлеграм-канал ведамства.

У лік удзельнікаў рабочай групы ўвайшлі прадстаўнікі мінстэрства культуры, мінадукацыі, мінінформа, філіялаў «Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа«, «Інстытут літаратуразнаўства імя Я. Купалы» Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры, а гэтаксама навуковай установы «Інстытут гісторыі» Нацыянальнай акадэміі навук.

Нагадаем, што яшчэ ў ліпені начальніца галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў і прафесійнага мастацтва Мінкульта Ірына Дрыга распавяла, што праграма культурнага імпартазамяшчэння будзе рэалізавана ў Беларусі ў 2024-2026 гадах.

«Некалі вельмі смешна гучала «75% беларускай музыкі», але мы да гэтага ідзем і стараемся. Такія ж, скажам, праекты і крокі па пратэкцыянісцкіх адносінах да беларускай музыкі, песні, літаратуры, кіно, тэатра будуць рабіцца ва ўсіх сферах», — сказала яна ў эфіры СТБ.

Адзначым, што Ірына Дрыга таксама выступала і на сённяшняй нарадзе.

У Мінкультуры прыступілі да распрацоўкі канцэпцыі культурнага імпартазамяшчэння
Падчас нарады. Фота: тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Аляксандр Лукашэнка даў курс на «культурнае імпартазамяшчэнне» і «адзіную інтэрпрэтацыю гістарычных падзей» падчас паслання да беларускага народа і парламента ў сакавіку гэтага года. Надаўшы ўвагу «пытанням абароны нацыянальнай і гістарычнай спадчыны», ён агучыў тэзу, што прыйшоў час для «паэтапнага культурнага імпартазамяшчэння».

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: