У міністэрстве культуры Беларусі расказалі пра далейшыя планы рэстаўрацыі і ўзнаўлення Крэўскага і Гальшанскага замкаў

Культура
Гальшанскі замак. Фота: belarus.by.

Міністр культуры Анатоль Маркевіч падчас выязнога паседжання калегіі міністэрства культуры паведаміў, што на ўзнаўленне Крэўскага замка выдзяляюцца сур’ёзныя фінансавыя сродкі: «Ужо ўкладзена больш за Br5,5 млн».

У наступным годзе выйдуць на завяршальны этап па абнаўленні перыметра замка. Пасля гэтага ў планах рэстаўрацыя Княжацкай вежы і яе музеефікацыя. У яе асноўнай экспазіцыі будуць прадстаўлены артэфакты, знойдзеныя тут падчас раскопак.

Начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Ражава паведаміла, што да канца бягучага года будзе завершана кансервацыя з рэстаўрацыяй паўднёва-заходняй сцяны замка. На дадзены момант завершаны каменны мур, які выканалі работнікі ААТ «Белрэстаўрацыя», наперадзе дахавыя работы. Наступным этапам будзе аднаўленне паўднёва-ўсходняй сцяны.

Зараз ідзе назапашванне экспанатаў, якія будуць прадстаўлены ў экспазіцыі Княжацкай вежы пасля завяршэння яе рэстаўрацыі. «Частка з іх пяройдзе з фондаў Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея, дзе сёння Крэўскаму замку прысвечана асобная зала, частка экспанатаў — з раскопак 20-гадовай даўніны, перададзеных Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, — дапоўніла Таццяна Ражава. — Сёлета археолагі таксама рабілі раскопы на тэрыторыі замка, знойдзеныя фрагменты посуду, ядры, наканечнікі стрэл».

На Гальшанскім замку вядуцца работы па кансервацыі з фрагментарнай рэстаўрацыяй і выкарыстаннем руін былога замка Сапегаў з фрагментамі абарончых збудаванняў у рамках дзяржпраграмы «Культура Беларусі». На паўночна-ўсходнім корпусе завяршаюцца работы па рэстаўрацыі цаглянага мура сцен, кансервацыі вонкавых сцен, на паўночна-заходнім корпусе завяршаюцца супрацьаварыйныя і кансервацыйныя працы.

У маі 2021 года было завершана ўзнаўленне Паўночнай вежы, у якой дзейнічае музейная экспазіцыя.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: