Старая яўрэйская карчма ў вёсцы Моўчадзь Баранавіцкага раёна. Фота: commons.wikimedia.org
Беларусь стала пілотнай краінай для фотаконкурсу Wikimedia «Вікі любіць вёскі», які паставіў за мэту сабраць якасныя выявы сельскіх населеных пунктаў, што застаюцца без ілюстрацый у Вікіпедыі. Цяпер 2 445 фотаздымкаў з беларускіх вёсак можна ўбачыць на Wikimedia Commons.
Новы фотаконкурс павінен быў папоўніць самы вялікі прабел у ілюстрацыях: недахоп фатаграфій сельскай мясцовасці. Кампанія па загрузцы адбывалася з 15 па 31 жніўня. Для ўдзелу неабходна была зрабіць здымкі вёсак Беларусі і загрузіць па спісам населеных пунктаў.
Валанцёры і звычайныя карыстальнікі, якія летам наведвалі сваякоў ці падарожнічалі, загрузілі амаль дзве з паловай выяў у супольнае сховішча Wikimedia Commons. Гэтыя медыяфайлы цяпер дапамагаюць ілюстраваць шматлікія моўныя версіі Вікіпедыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram