У межах фотаконкурсу «Вікі любіць вёскі» было загружана амаль дзве з паловай тысячы фотаздымкаў беларускіх вёсак
Reform.news · 5 сентября 2026, 12:14
https://reform.news/u-mezhah-fotakonkursu-viki-ljubic-vjoski-bylo-zagruzhana-amal-dzve-z-palovaj-tysjachy-fotazdymka-belaruskih-vjosak/Беларусь стала пілотнай краінай для фотаконкурсу Wikimedia «Вікі любіць вёскі», які паставіў за мэту сабраць якасныя выявы сельскіх населеных пунктаў, што застаюцца без ілюстрацый у Вікіпедыі. Цяпер 2445 фотаздымкаў з беларускіх вёсак можна ўбачыць на Wikimedia Commons.



Новы фотаконкурс павінен быў папоўніць самы вялікі прабел у ілюстрацыях: недахоп фатаграфій сельскай мясцовасці. Кампанія па загрузцы адбывалася з 15 па 31 жніўня. Для ўдзелу неабходна была зрабіць здымкі вёсак Беларусі і загрузіць па спісам населеных пунктаў.


Валанцёры і звычайныя карыстальнікі, якія летам наведвалі сваякоў ці падарожнічалі, загрузілі амаль дзве з паловай выяў у супольнае сховішча Wikimedia Commons. Гэтыя медыяфайлы цяпер дапамагаюць ілюстраваць шматлікія моўныя версіі Вікіпедыі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
