У Лондане пройдзе выстава твораў беларускіх палітвязняў

Вечарына мастацтва, кіно і актывізму «Лісты палітвязняў Лукашэнкі» пройдзе 5 жніўня ў Лондане. Адкрыюць выставу творчасці беларускіх палітвязняў і пакажуць фільм «Выпадковы прэзідэнт» пра Святлану Ціханоўскую.

Беларусы, кінутыя за краты толькі таму, што асмеліліся ці кінуць выклік рэжыму Лукашэнкі, ці проста крытыкавалі яго, у лістах на волю часта адпраўляюць малюнкі і вершы, якія ў выніку і ўвайшлі ў экспазіцыю.

Мерапрыемства ладзіць «Індэкс цэнзуры» — структура, якая выступае за свабоду выказвання меркаванняў. Выставу стварыла і курыруе Марта Хегарці па замове Індэкса цэнзуры. Яе асновай паслужыў праект «Лісты вязняў Лукашэнкі», зроблены Індэксам цэнзуры сумесна з Беларускім Свабодным тэатрам, фондам «Дом правоў чалавека» і рэсурсам Politzek.me у перыяд з 2021 па 2023 гады.

Пасля фільма арганізатары зладзяць панэльную дыскусію, на якой плануецца абмеркаваць і стужку, і сітуацыю ў Беларусі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!