Фота: facebook/kalinouskipolk
У Цэнтры сучаснага мастацтва Запарожжа працуе вайскова-дакументальная выстава, прысвечаная чатырохгадоваму баявому шляху беларускіх добраахвотнікаў.
Экспазіцыя выставы падзелена на зоны, якія пазначаюць украінскія рэгіёны, дзе беларусы бралі ўдзел у абароне і вызваленні. Гэта Кіеўская, Харкаўская, Данецкая, Луганская, Мікалаеўская, Херсонская і Запарожская вобласці.
Экспазіцыя складаецца з 110 вялікіх і каля 150 меншых фатаграфій беларускіх дабраахвотнікаў, якія абралі найбольш складаны варыянт вярнуцца ў Беларусь: праз вызваленне Украіны. Па задумцы аўтараў, значную частку здымкаў размясцілі на скрынках, якія сімвалізуюць пастаянныя пераезды, жыццё ў дарозе і доўгі шлях дадому, завяршэнне якога для многіх добраахвотнікаў да гэтага часу застаецца невядомым.
З меркаванняў бяспекі адкрыццё праходзіла ў закрытым фармаце.
Наведаць выставу можна па адрасе: праспект Саборны, 151.
Выстава адкрыта да 6 верасня. Уваход вольны.