Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» адбудзецца сёлета ў Вільні з 16 па 18 лютага. Праграма форуму чакаецца як ніколі маштабная: прэзентацыі каля 20-ці кніг, абвяшчэнне лаўрэатаў дзвюх літаратурных прэмій, і першы канцэрт новага гурта FILAMATY — канцэптуальнага праекта гурта RELIKT і музыкі Уладзя Лянкевіча.
Арганізатарам мерапрыемства выступае Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў.
Распачнецца фестываль 16 лютага ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча цырымоніяй абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова.
Літаральнs марафон сустрэч і прзентацый кніг чакаюць наведвальнікаў 17 лютага ў Клуб Paviljonas.
Гэта і размова з пісьменніцай Ганнай Кандрацюк, якая атрымала Прэмію Гейдройця за кнігу «У прысценку старога лесу», прэзентацыя кнігі вершаў «Цела мігдалу» Ганны Шакель, новага паэтычнага зборніка Сабрыны Брыло «У конца края», кнігі вершаў Ribwort Ганны Комар, прэзентацыя зборніка «Маладняк100», літоўска-беларускага выбранага «Фантомныя радасці» з удзелам Андрэя Хадановіча і перакладчыкаў на літоўскую мову, гэта і «Ноч паэзіі» з чытаннем вершаў…
Запланаваны і падзеі для дзіцячай аўдыторыі. У Беларускай Школцы ў Вільні адбузецца прэзентацыя кнігі Грэтэ Ротбёль «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу» з удзелам аўтаркі.
17 лютага ж адбудзецца і цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі Цёткі, якая ўручаецца за найлепшую беларускую кнігу для дзяцей і падлеткаў, а гэтаксама — за лепшыя ілюстрацыі да дзіцячай кнігі.
Завершыцца фестываль 18 лютага ў Клубе Paviljonas днём дыскусій, сустрэч і музыкі. Сярод мерапрыемстваў праграмы: дыскусія пра тэндэнцыі ў сучаснай дзіцячай літаратуры, вялікая размова з удзелам гісторыкаў, паэтаў і літаратуразнаўцаў да 200-годдзя руху філаматаў, сустрэчы з Уладзімірам Арловым, Уладзімірам Някляевым, Настай Кудасавай, Дзмітрыем Строцавым, Сяргеем Сысам…
Кульмінацыяй літаратурнага форуму стане прэзентацыя праграмы новага музычанага гурта FILAMATY — сумеснага праекта гурта RELIKT і музыкі Уладзя Лянкевіча з Syndrom Samazvanca і Tonqixod.
Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны.
Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам, ліквідаванымі ў 2021-м. Фэст звычайна адбываецца ў лютым, месяцы, калі нарадзіўся адзін з самых яскравых беларускіх аўтараў ХХ стагоддзя Міхась Стральцоў.
Першы раз фестываль быў праведзены да 75-годдзя Міхася Стральцова ў 2012 годзе.
Сёлета падзея ладзіцца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” і Беларускім ПЭНам.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: