У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча пакажуць набыткі за 2024 год

Сёння ў музеі Багдановіча адкрываецца мастацка-дакументальная выстава «КП – 2024».

Фонды Літаратурнага музея Максіма Багдановіча штогод папаўняюцца каштоўнымі матэрыяламі. Сёлета ў музейны фонд паступілі 152 прадметы.

Сярод каштоўных паступленняў года – лісты і паштоўкі С. Арнольдавай да стрыечнай сястры паэта Веры Кунцэвіч.

Напрыканцы года Максім Бараховіч з Ніжняга Ноўгарада перадаў у фонды фатаграфію цёткі паэта Марыі Багдановіч.

Унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч падаравала том Першага поўнага збору твораў Максима Багдановіча.

У фонды музея паступілі старажытныя кнігі і перыядычныя выданні ад Станіслава Пільневіча.

Таксама пакажыць партрэт-сілуэт Паэта, створаны Анастасіяй Балыш, а таксама сучасныя выданні, прысвечаныя жыццю і творчасці Максіма Багдановіча, што сведчыць пра цікаўнасць даследчыкаў да асобы пісьменніка.

4 снежня 2024 года Міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА падчас 19-й сесіі (г. Асунсьён, Парагвай) прыняў рашэнне аб уключэнні выцінанкі ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Менавіта таму музей прэзентуе выцінанкі вядомай беларускай мастачкі Наталлі Сухой.

Выставачны праект «КП – 2024» – традыцыйнае падвядзенне вынікаў дзейнасці супрацоўнікаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Выстава – своеасаблівая падзяка нашым фондаўтваральнікам, збіральнікам і захавальнікам каштоўных памятак пра жыццё і творчасць геніяльнага беларускага пісьменніка.

Выстава будзе працаваць да 15 студзеня 2025

Уваход на выставу вольны.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!